Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: афіцыйны пачатак перамоваў па візах


У Брусэлі пакладзены пачатак перамовам паміж Беларусьсю і Эўрапейскай камісіяй па пагадненьнях аб спрашчэньні візавых працэдур і аб рэадмісіі.

Гэта было цэнтральным элемэнтам візыту ў Брусэль намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

«На сустрэчы з гендырэктарам дэпартамэнта ўнутраных спраў Эўрапейскай камісіі Стэфанам Мансэрвізі былі ўзгоднены мадальнасьці перамоваў, наступны раунд якіх адбудзецца сёлета ў сакавіку ў Менску», — паведамляе беларускі бок.

Таксама падчас візыту абмеркаваны пэрспэктывы беларуска-эўрапейскага дыялёгу і практычнага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і ЭЗ.

Яшчэ ў 2011 годзе Эўразьвяз накіраваў беларускім уладам запрашэньне пачаць перамовы, каб спрасьціць візавы рэжым. Аднак афіцыйны Менск маўчаў.

І толькі ў лістападзе мінулага году на прэс-канфэрэнцыі падчас Віленскага саміту міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы па спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG