Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне павалілі яшчэ аднаго Леніна


пусты пастамэнт у Кіеве
пусты пастамэнт у Кіеве

У горадзе Фастаў Кіеўскай вобласьці невядомыя павалілі 6-мэтровы помнік Леніну.

Як паведамілі ў Аддзеле сувязяў з грамадзкасьцю ўпраўленьня МУС Украіны ў Кіеўскай вобласьці, сёньня ў 6:30 у Фастаўскае гарадзкое аддзяленьне міліцыі праз тэлефон 102 паступіла інфармацыя, пра тое, што невядомыя асобы каля гарадзкой адміністрацыі разбурылі помнік Леніну.

На месцы праваахоўнікі высьветлілі, што неўпаўнаважаныя грамадзяне з дапамогай лябёдкі і троса павалілі помнік, у выніку чаго ён быў пашкоджаны.

У міліцыі кажуць, што распачалі справу паводле артыкула «хуліганства», санкцыя якога прадугледжвае вялікія штрафы або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў ці абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Праваахоўнікі шукаюць «асобаў, якія ўчынілі акт вандалізму», гаворыцца ў паведамленьні.

Ленінапад ва Ўкраіне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG