Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ вітаюць дээскаляцыю сытуацыі ва Ўкраіне


Дзейны старшыня Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, міністар замежных спраў Швайцарыі Дыдзье Буркгальтэр вітаў падзеі, якія адбыліся ўчора ва Ўкраіне, і заклікаў усе бакі працягнуць палітычны дыялёг.

Ён выказаў спадзеў, што гэтыя крокі, у прыватнасьці, адмена нядаўніх законаў, паменшаць напружанасьць ва Ўкраіне і наблізяць яе да мірнага рашэньня цяперашняга крызісу дэмакратычным чынам, гаворыцца ў заяве АБСЭ.

Ён таксама паўтарыў сваю прапанову, што АБСЭ можа аказаць сваю падтрымку ў пераадоленьні крызісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG