Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіну едуць Эштан і дэпутаты Эўрапарлямэнту


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан

Група дэпутатаў Эўрапарлямэнту ў аўторак, 28 студзеня, вылеціць ва Ўкраіну.

Сёньня ж візыт у Кіеў пачне Высокі прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Як перадае УНІАН, спэцыяльная дэлегацыя ў складзе 12 дэпутатаў Эўрапарлямэнта зробіць двухдзённы візыт ва Ўкраіну. Гэтыя пляны пацьвердзілі ў прэсавай службе заканадаўчага органа Эўразьвязу.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту, якія будуць знаходзіцца ў Кіеве да 30 студзеня, яны плянуюць правесьці сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскай улады, апазыцыі, удзельнікамі акцый пратэсту з мэтай пошуку шляхоў выхаду з палітычнага крызысу ва Ўкраіне.

У аўторак увечары ў Кіеў таксама вылеціць высокі прадстаўнік Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

«Я і Эўразьвяз усёабдымна ўдзельнічаем у пошуку шляху выхаду з крызісу», — заявіла напярэдадні аб сытуацыі ва Ўкраіне Кэтрын Эштан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG