Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі ва Ўкраіне абмяркуюць саміце Расея—Эўразьвяз


Падзеі ва Ўкраіне стануць адной з цэнтральных тэм абмеркаваньня на саміце Эўразьвяз — Расея, які адбудзецца сёньня ў Брусэлі.

Афіцыйныя дэлегацыі на перамовах ўзначальваць прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

У Эўрапейскім зьвязе лічаць, што прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у лістападзе 2013 года адмовіўся ад плянаў падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам, у тым ліку ў выніку ціску з боку Крамля.

Папярэднія пляны Эўразьвязу і Расеі прадугледжвалі, што саміт у Брусэлі будзе доўжыцца два дні і ў праграме будзе баль. Але на пачатку студзеня прадстаўнік Эўракамісіі абвясьціў, што «улічваючы апошнія падзеі», ўсе мерапрыемствы пройдуць на працягу аднаго дня.

Чакаецца, што ў кулюарах саміту міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэнецца з генэральным сакратаром НАТО Андэрсам Фогам Расмусэнам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG