На будынку музэя вісіць шыльда «Па тэхнічных прычынах музэй часова не працуе».
Гарадзенскай выданьне «Твой стыль» паведамляе, што музэй чакала рэарганізацыя: ён меўся стаць літаратурным аддзелам гісторыка-археалягічнага музэю. Аднак замест рэарганізацыі і скарачэньня колькасьці супрацоўнікаў на чвэрць (у адпаведнасьці з указам прэзыдэнта № 168), музэй проста не працуе.
Ёсьць інфармацыя, што музэй проста «не пасьпелі перадаць на балянс гісторыка-археалягічнага музэя».
Плошча экспазыцыі музэя складае амаль 60 квадратных мэтраў. У стварэньні музэй калекцыі ўдзельнічала Ларыса Геніюш, якая перадала туды вышыванкі з валошкамі — любімымі кветкамі Максіма Багдановіча.
Больш падрабязная інфармацыя пазьней на нашым сайце