Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 28 студзеня: Надзвычайная сэсія ўкраінскага парлямэнту, саміт Эўразьвяз-Расея, дзень нараджэньня Міхаіла Пташука


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ


Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйную скаргу палітвязьня Васіля Парфянкова, асуджанага за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Пачатак разгляду ў 10 гадзінаў

Гародня, галерэя «Крыга», фотавыстава Марыі Завіноўскай «Ілюзія рэальнасьці або рэальнасьць ілюзіi». Пачатак а 18 гадзіне

Кіеў, надзвычайная сэсія парлямэнту Ўкраіны

Брусэль, саміт Эўразьвяз-Расея

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1577 — Мазыр атрымаў герб

1588 — зацьверджаны Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага

1918 — Эстонія і Латвія абвяшчаюць сваю незалежнасьць ад Расеі.


У гэты дзень нарадзіліся:


1781 — Юзаф Дашчынскі, беларускі піяніст і кампазытар

1889 — Язэп Мамонька, беларускі палітык

1903 — Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч СССР

1919 — Павал Кармунін, народны артыст Беларусі

Магіла Міхаіла Пташука на Ўсходніх могілках.
Магіла Міхаіла Пташука на Ўсходніх могілках.



1943 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр


У гэты дзень памерлі:


814 — Карл Вялікі, кароль франкаў.

1951 — Карл Густаў Эміль Манергейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944-1946 гадах

1996 — Іосіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі

2002 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца

2004 — Леанід Побаль, беларускі археоляг



2010 — Джэром Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік

ЦЫТАТА ДНЯ

Час такі, што нават сьвятому чалавеку часьцей патрабуецца пісталет, чым малітва.

Карл Густаў Манэргейм


А зараз паўтор праграмы, якая ўпершыню прагучала напярэдадні ўвечары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG