Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслы Эўразьвязу пераканаліся, што ў пратэстоўцаў няма зброі


Сёньня паслы краінаў Эўразьвязу, ЗША і Канады наведалі майдан Незалежнасьці ў Кіеве і праінспэктавалі Дом прафсаюзаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі «Бацькаўшчына».

Камэнданты прадэманстравалі замежным амбасадарам, што на плошчы і ў памяшканні няма зброі.

«Амбасадары таксама агледзелі мэдычны цэнтар на трэцім паверсе, убачылі параненых, характар ранаў ад выбухоўкі. Амбасадары таксама агледзелі ўсе закуткі 5-га паверха Дома прафсаюзаў, якім ужо палохаюць ўвесь сьвет. Паслы сустрэліся з кіраўніком 23-й сотні самаабароны Майданe і са сьпікерам „Правага сэктара“ і агледзелі яшчэ некалькі паверхаў. Яны пераканаліся, што ніякай небясьпекі гэтыя людзі не нясуць і ніякіх складоў зброі ў Доме прафсаюзаў няма. Яны выказалі сваё захапленьне тым, як нашы пратэстоўцы на працягу двух месяцаў прымалі на сябе ўдар, не адказвалі на агрэсію „беркутаўцаў “ і адпускалі захопленых», — цытуе прэс-служба словы Андрэя Парубія.

Пратэсты на майдане Незалежнасьці ў Кіеве працягваюцца ад 21 лістапада мінулага года. У чацьвер было вырашана пашырыць тэрыторыю Эўрамайдану да вуліцы Грушэўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG