Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маратон салідарнасьці» — у падтрымку Майдану і ў памяць загінулых


У сядзібе Партыі БНФ у Менску адбыўся «Маратон салідарнасьці» з роднымі і сваякамі пацярпелых і загінулых падчас акцыяў пратэсту на Майдане ў Кіеве.

Удзел у імпрэзе прынялі грамадзкія і палітычныя актывісты, а таксама шмат іншых людзей, неабыякавых да падзеяў ва Ўкраіне.

Удзельнікі акцыі салідарнасьці прасьпявалі гімн Украіны, запалілі сьвечкі і хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць загінулых, у тым ліку беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.

Таксама быў прадэманстраваны фільм дакумэнталіста Вольгі Мікалайчык. Сваімі ўражаньнямі ад Майдану падзяліліся актывісты, якія пабывалі ў Кіеве.

У прыватнасьці, актывістка Юлія Сьцяпанава ўзгадала свае сустрэчы зь Міхаілам Жызьнеўскім, які, паводле Сьцяпанавай, быў мэтанакіраваным і рашучым у змаганьні за свабоду.

На завяршэньне імпрэзы свае песьні прасьпявала Кася Камоцкая.

Таксама падчас вечарыны праводзіўся збор сродкаў для сям’і загінулага Міхаіла Жызьнеўскага.

Ініцыятарам акцыі салідарнасьці выступіў рух салідарнасьці «Разам», «Эўрапейская Беларусь», ініцыятыва «За волю».
Хвіліна маўчаньнья
Хвіліна маўчаньнья
Расказвае Юлія Сьцяпанава
Расказвае Юлія Сьцяпанава
Сьпявае Кася Камоцкая
Сьпявае Кася Камоцкая
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG