Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 студзеня: дзень памяці Алеся Адамовіча і Ўладзімера Мулявіна


Марозны лес
Марозны лес

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Віцебск – у Беларускім тэатры «Лялька» спэктакль для дзяцей «Піліпка і ведзьма». Пачатак аб 11-й.

Менск – сольны канцэрт гурта Re1ikt у TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9). Пачатак: 21:00. Уваход: 40.000.


У Гётэборгу (Швэцыя) – міжнародны кінафэстываль.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1564 – войскі гетманаў Мікалая Радзівіла і Рыгора Хадкевіча разьбілі маскоўскія войскі на Чашніцкіх палёх каля мястэчка Вула.

1586 – Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права.

1913 – выйшаў першы нумар штотыднёвай каталіцкай газэты «Bіełarus» (выходзіла да жніўня 1915). Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі.

1990 – Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб мовах, абвясьціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

1994 – Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.

У гэты дзень нарадзіліся:

1907 – Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

1908 – Барыс Малкін, беларускі графік, тэатральны мастак. Афармляў спэктаклі ў тэатрах імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, рабіў ілюстрацыі да твораў Купалы і Цёткі (памёр у 1972).

1918 – Іван Новікаў, беларускі пісьменьнік і журналіст, аўтар дакумэнтальных аповесьцяў і нарысаў пра антыфашысцкае змаганьне («Руіны страляюць ва ўпор», «Дарогі скрыжаваліся ў Менску» і інш.), ляўрэат літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (памёр у 2001 годзе).

1947 – Сьвятлана Акружная, народная артыстка Беларусі, з 1969-га акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.

1961 – Уэйн Грэцкі, знакаміты канадзкі хакеіст, продкі якога паходзілі зь Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1994 – беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч Алесь Адамовіч.

2003 – Уладзімер Мулявін, музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамблю «Песьняры», народны артыст Беларусі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Немцы, каб выпрабаваць карнікаў з нашых людзей, прымушалі рабіць іх асабліва жудаснае. І ўжо калі ты сваю вёску расстраляў – дык табе давяраць будуць бязьмежна. Чыноўнікі, якія здрадзілі і заклалі свой народ – ім ужо апарат можа давяраць бясконца.

Я ўсё больш прыходжу да думкі, што імпульсы забароны і сакрэтнасьці (пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС) ішлі ня толькі з Палітбюро, КДБ, армейскіх чыноў. Галоўнае – традыцыйнае імкненьне жыць па завядзёнцы. Няма нейкага аднаго вінаватага. Хлусіла эфэктыўна ўся сыстэма. Павінны былі хлусіць мэдыкі – таму што чарнобыльскі выбух выявіў іх поўную непадрыхтаванасьць да падобных сытуацыяў. Хлусілі прыборабудаўнікі – яны аказаліся проста тэхнічна непрафэсійныя. Хлусіла ведамства атамнай энэргетыкі – галоўны віноўнік выбуху. Усе зацікаўленыя ў тым, каб падаць бедзтва як маленькае здарэньне. У выніку хлусьні іхняя віна павялічылася бясконца».

Алесь Адамовіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG