Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку не хапае партыі ўлады


Belarus - Agitation on election to parliament, Belaya Rus and BRSM pickets, 28Aug2012
Belarus - Agitation on election to parliament, Belaya Rus and BRSM pickets, 28Aug2012
Прэзыдэнт ня супраць утварэньня ў краіне палітычнай сілы ў выглядзе вядучай партыі — прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнкі са спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта агенцтва БЕЛТА.

Такую заяву прэзыдэнт зрабіў 23 студзеня, прызначаючы кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў.

«Можа, для больш паўнавартаснага грамадзка-палітычнага жыцьця ў нашай краіне не хапае нейкай вядучай партыі? Усе краіны, асабліва вакол, постсавецкія рэспублікі такія партыі маюць. Мы — не. Я, шчыра кажучы, абсалютна быў бы ня супраць, калі б была нейкая палітычная сіла, якая б дапамагала нам працаваць з кадрамі. Гэта вельмі сур’ёзнае пытаньне. Усё вырашаюць людзі. Тут у нас вельмі шмат праблемаў, і тая сыстэма, якая створаная праз вэртыкаль улады, безальтэрнатыўная. Няма канкурэнцыі. Гэта кепска».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG