ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. У Доме ўраду пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах абмяркуе праект Закону «Аб беларусах замежжа» (другое чытаньне). Пачатак у 10.00.
Менск. У Нацыянальным гістарычным музэі ў рамках выставы «Белая Русь і яе суседзі» пройдзе круглы стол з удзелам дасьледчыкаў Беларусі і Расеі ў пытаньнях вывучэньня, захаваньня і прэзэнтацыі этнаграфічных калекцый, якія захоўваюцца ў музэях Беларусі і Расеі. Пачатак а 10.00.
Ветка. У будынку мясцовай гімназіі адбудзецца сустрэча з паэтамі Ларысай Раманавай і Яўгенам Сергіенем. Пачатак а 12:30.
Горадня. У антыкавярні «Жывы час» пройдзе ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм. Пачатак а 18:00.
У гэты дзень нарадзіліся:
1827 — Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі, які вёў кансьпірацыйную працу ў Вільні, Менску, Горадні, Лідзе, Наваградку, Слоніме, а таксама спаміж салдатаў Бабруйскае крэпасьці. Далеўскі перажыў турму, катаргу і ссылку.
1885 — беларускі кінарэжысэр Юры Тарыч, які зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Адбылося гэта ў 1926 годзе.
1931 — Мiхаiл Мушынскi, беларускі крытык і літаратуразнаўца, гісторык літаратуры
У гэты дзень памерлі:
1911 — Аляксандар Аскерка, удзельнік паўстаньня Каліноўскага. Быў адным зь лідэраў партыі белых. Яго арыштавалі і выслалі на катаргу ў Сыбір.
1965 — Мiкалай Лоскi, расейскі філёзаф і асьветнік, пачынальнік інтуітывізму і пэрсаналізму. Паходзіў зь беларускай шляхецкай сям’і зь Віцебшчыны.
1965 — Уінстан Чэрчыль, брытанскі палітык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Зробленае табой да цябе і вернецца.
Уінстан Чэрчыль