Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Платон Лебедзеў можа выйсьці на волю сёньня

абноўлена

Прэзыдыюм Вярхоўнага суда Расеі сёньня пастанавіў вызваліць былога саўладальніка ЮКАСа Платона Лебедзева з калёніі, зьнізіўшы яму тэрмін пакараньня да адбытага.

Вярхоўны суд, які разглядаў сёньня скаргі па першай і другой справе ЮКАСа, ня стаў адпраўляць прысуды на перагляд і адмовіўся адмяніць спагнаньне з Хадаркоўскага больш за 17 мільярдаў рублёў нявыплачаных падаткаў.

Платон Лебедзеў можа выйсці на волю ўжо сёньня, паведаміў яго адвакат Уладзімер Красноў.

У маі 2005 года Хадаркоўскі і Лебедзеў былі асуджаныя да 9 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў махлярстве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. У сьнежні 2010 года яны былі асуджаныя на 14 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў крадзяжы і легалізацыі незаконных даходаў. Затым пакараньне было зьменшанае да 10 гадоў і 10 месяцаў. Платон Лебедзеў быў павінен выйсьці на свабоду ў траўні 2014 года.

20 сьнежня Міхаіл Хадаркоўскі быў памілаваны прэзыдэнтам без прызнаньня віны, выйшаў на свабоду і паляцеў у Нямеччыну. На прэс-канфэрэнцыі ён сказаў, што адзінай перашкодай для яго вяртаньня ў Расею застаецца прысуд па першай справе і патрабаваньне ўладаў выплаціць больш за 17 мільярдаў рублёў штрафу за ўхіленьне ад падаткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG