Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты яшчэ адзін актывіст Эўрамайдану — Юры Вярбіцкі


Цела, знойдзенае ў барыспальскай лесапаласе, належыць Юрыю Вярбіцкаму. Яго апазнаў родны брат Юрыя.

Юрыя Вярбіцкага выкралі 21 студзеня разам зь Ігарам Луцэнкам, намесьнікам камэнданта Эўрамайдану. Луцэнка неўзабаве быў знойдзены моцна зьбітым. Пошукі Юрыя Вярбіцкага працягваліся. Луцэнка паведамляў, што Юрыя катавалі нашмат цяжэй за яго.

Цела Вярбіцкага было знойдзенае ранкам 22 студзеня каля сяла Гнідын Барыспальскага раёну Кіева. Было распачата сьледзва па артыкуле «наўмыснае забойства», бо на вопратцы Юрыя быў знойдзены скотч, але рукі не былі зьвязаныя.

Раней зьявілася інфармацыя, што ў лесапаласе былі знойдзеныя два трупы з прыкметамі катаваньняў. Галовы загінулых былі абматаныя скотчам. Луцэнка апавядаў, што людзі, якія яго зьбівалі, маглі раней працаваць у міліцыі. Падчас катаваньняў яму задавалі пытаньні пра Эўрамайдан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG