Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму беларусы і армяне гінуць за Ўкраіну?


Алена Літвінава

Сваімі думкамі пра апошнія падзеі ў Кіеве для сайту Свабоды падзялілася кіеўская журналістка Алена Літвінава.

«Цяжка стрымаць эмоцыі ў сытуацыі, калі гінуць людзі. Яшчэ больш складана ў гэтай сытуацыі заставацца на нэўтральнай пазыцыі, калі ўлада выстаўляе снайпэраў супраць абяззброеных грамадзян краіны, якой яны кіруюць, і нават не дапускае мэдыкаў-валянтэраў для аказаньня мэдычнай дапамогі параненым.

Проста факты. Урад прымае рашэньні аб выдзяленьні сродкаў з рэзэрвовага фонду на дапамогу пацярпелым міліцыянэрам. У гэты ж час параненым пратэстоўцам на вуліцы Грушэўскага нават не дазваляюць надаць мэдыцынскую дапамогу — іх затрымліваюць і дадаткова зьбіваюць. Тыя, хто выйшаў на вуліцу, па словах прэм’ера Азарава — тэрарысты і злачынцы, а міліцыянэры, якія штурмуюць абяззброеных людзей, — мужныя і адданыя, таму ім можна дазволіць прымяняць агнястрэльную зброю.

„Што гэта за краіна, калі за яе гінуць армяне і беларусы?“, — пытаюць у мяне ўкраінскія калегі, а я ня маю адказу на гэтае пытаньне...»
Загінулы беларус Міхаіл Жызьнеўскі
Загінулы беларус Міхаіл Жызьнеўскі
Загінулы армянін Серж Нігаян
Загінулы армянін Серж Нігаян

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG