Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве страляюць ці адстрэльваюць?


Ці выпадкова тое, што падчас украінскіх закалотаў былі застрэленыя прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў? Мы пацікавіліся меркаваньнем кіеўскага журналіста Юрыя Сьвірко.

«Я толькі што размаўляў з выканаўцам абавязкаў кіраўніка выканкаму УНА-УНСО Яраслаў Лагнюк распавёў, што Міхаіл Жызьнеўскі — беларус, які ўжо 10 гадоў жыве ва Ўкраіне. Дакладна вядома, што Міхаіл меў беларускі пашпарт (невядома, ці меў украінскі), жыў і працаваў у горадзе Белая Царква на Кіеўшчыне. Апошнім часам быў у ахове Майдану.

Жызьнеўскі быў адным з 50 чалавек з фармаваньня «УНСО-Майдан».

Яраслаў Лагнюк сказаў, што цела Жызьнеўскага знайшлі ў парлямэнцкай бібліятэцы на Грушэўскага 1. Туды цела прынесьлі ўжо мёртвае.

Я б не рабіў ніякіх высноваў з этнічнай прыналежнасьці ахвяраў. Каталізатарам «аранжавай» рэвалюцыі стала сьмерць Георгія Гангадзэ, які быў грузінам, а не этнічным украінцам. На Майдане вельмі шмат расейцаў, габрэяў, беларусаў, людзей іншых нацыянальнасьцяў. Гэта кажа пра тое, што не «бандэраўцы» на Майдане знаходзяцца, а ўвесь украінскі народ.

Беларусы, дарэчы, паводле колькасьці другая пасьля расейцаў этнічная меншасьць ва Ўкраіне. Заўсёды пра іх забываюцца, проста яны, як усе беларусы, ня вельмі сябе дэманструюць. Але беларусаў шмат на Майдане, і мы бачылі падчас трансьляцый і на свае вочы, што бел-чырвона-белыя сьцягі на вуліцы Грушэўскага былі. Я ня ведаю, ці быў са сьцягам менавіта спадар Жызьнеўскі, але ён загінуў менавіта там.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG