Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко патрабуе, каб перамовы вёў сам Януковіч


Віталь Клічко
Віталь Клічко

Прэзыдэнт Віктар Януковіч павінен асабіста прыняць удзел у перамовах аб урэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне і адказваць за кожны крок дамоўленасьцяў, цьвердзіць лідэр украінскай партыі «Ўдар» Віталь Клічко.

Януковіч павінен прыняць такое рашэньне, калі сапраўды настроены на разьвязаньне палітычнага крызісу, а не на імітацыю працэсу і зацягваньне часу, заявіў Віталь Клічко:

«Таму выглядае дзіўным весьці перамовы з Андрэем Клюевым, якога Януковіч прызначыў старшынёй працоўнай групы дзеля разьвязваньня палітычнага крызісу. Бо менавіта Клюеў нясе адказнасьць за крывавы разгон Эўрамайдана 30 лістапада і зьбіцьцё студэнтаў, за што так ніхто і ня быў пакараны», — цытуе Клічко сайт партыі.

«Ёсьць сэнс весьці перамовы толькі з тымі, хто прымае рашэньні і нясе адказнасьць за іх выкананьне. Таму з боку ўладаў у перамовах абавязкова павінен прымаць удзел прэзыдэнт Януковіч», — падкрэсьліў лідэр «Удару».

Паводле яго, учора Януковіч паабяцаў пачаць перамовы пра выхад з палітычнага крызісу:

«Вельмі важна, каб гэтыя перамовы мелі рэальны вынік. Таму што гэта — адзіны спосаб выйсьці з супрацьстаяньня без эскаляцыі канфлікту. Калі ўлада зноў парушыць слова, эскаляцыя сытуацыі непазьбежная», — сказаў Клічко.

Учора Віктар Януковіч даручыў сакратару Савета нацыянальнай бясьпекі і абароны Андрэю Клюеву стварыць працоўную групу з удзелам прадстаўнікоў Кабінэта міністраў і адміністрацыі прэзыдэнта для разгляду пытаньняў па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу.

Януковіч даручыў правесьці сустрэчу ўдзельнікаў працоўнай групы з прадстаўнікамі апазыцыі ў панядзелак, 20 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG