Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кіеўскіх сутычках вінаватая ўлада,— Янукевіч


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які быў на Эўрамайдане ў пачатку сьнежня, распавёў Радыё Свабода, што пільна сочыць за падзеямі ў Кіеве і падзяліўся сваімі думкамі адносна падзей апошніх сутак.

«Разьвіцьцё падзеяў у Кіеве насамрэч сумнае і трывожнае. Можна сказаць, што віна за тое, што там адбываецца, за тое, што ёсьць пацярпелыя з абодвух бакоў, цалкам ляжыць на ўкраінскай уладзе. Менавіта яна ўвесь гэты час ігнаравала патрабаваньні народу, які выходзіў на Майдан і які там застаецца. Менавіта ўкраінская ўлада прыняла абсалютна антыдэмакратычныя законы, якія ў тым ліку справакавалі закалоты. На жаль, трэба канстатаваць, што зараз сытуацыя настолькі глыбока запушчаная, што нельга гаварыць пра кантроль над сытуацыяй ні з боку лідэраў апазыцыі, ні з боку Віктара Януковіча. Я думаю, што трэба чакаць яшчэ горшых наступстваў цягам бліжэйшых дзён, таму што сытуацыя разьвіваецца некантралявана. Каб вярнуць сытуацыю ў мірнае рэчышча, неабходная найперш воля ўкраінскіх уладаў і неадкладныя перамовы паміж прэзыдэнтам і лідэрамі апазыцыі».

Янукевіч адзначыў, што, калі казаць пра градус напружаньня і тыя спэцсродкі, якія ўжываюцца міліцыяй і «Беркутам», то гэтую сытуацыю нельга параўноўваць з масавымі акцыямі ў Беларусі:

«У Беларусі пратэст заўсёды ня проста мірны, а падкрэсьлена мірны. Так, была правакацыя ў 2010 годзе, калі былі разьбітыя дзьверы Дому ўраду. Але калі выключыць гэты выпадак, то фактычна ў міліцыі ніводнага разу не было нават мінімальных падставаў ужываць нават значна меншую сілу, чым тую, якую ўжывае ўкраінская міліцыя. Ва Ўкраіне сапраўды сутычкі жорсткія. Ёсьць людзі ў шэрагах дэманстрантаў, якія выкарыстоўваюць супраць супрацоўнікаў міліцыі „кактэйлі Молатава“, дубцы, камяні. Там гараць падпаленыя дэманстрантамі аўтобусы. Натуральна, у такіх умовах нельга праводзіць паралелі паміж сытуацыяй у Кіеве і ў Менску».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG