Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калашнікаў перад сьмерцю пакаяўся за аўтамат


Міхаіл Калашнікаў з аўтаматам AK-103 на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве ў красавіку 2006 году
Міхаіл Калашнікаў з аўтаматам AK-103 на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве ў красавіку 2006 году

Савецкі збройны канструктар, стваральнік аўтамата АК-47 Міхаіл Калашнікаў, які памёр у сьнежні 2013 года, за паўгоду да сьмерці напісаў патрыярху Маскоўскаму пакаянны ліст.

Як піша газэта «Известия», у лісьце канструктар падзяліўся з патрыярхам Кірылам сваімі думкамі з нагоды сваёй адказнасьці за сьмерці людзей, забітых з аўтамата, які ён стварыў.

«Мой душэўны боль невыносны, адно і тое ж невырашальнае пытаньне: калі мой аўтамат пазбаўляў людзей жыцьця, значыць, і я, Міхайла Калашнікаў, дзевяноста трох гадоў, сын сялянкі, хрысьціянін і праваслаўны па веры сваёй, вінаваты ў сьмерці людзей, хай нават ворагаў?» — пытаўся Калашнікаў у патрыярха.

У лісьце ён таксама выказаў думкі пра лёс Расеі і чалавецтва.

«Так, павялічваецца колькасьць храмаў і манастыроў на нашай зямлі, а зло ўсё роўна ня меншае! Дабро і зло жывуць, суседнічаюць, змагаюцца і, што самае страшнае, зьміраюцца адно з адным у душах людзей — вось да чаго я прыйшоў на схіле свайго зямнога жыцьця. Атрымліваецца нейкі вечны рухавік, які я так хацеў вынайсьці ў маладыя гады. Сьвятло і цень, дабро і зло — дзьве супрацьлегласьці аднаго цэлага, не здольнага існаваць адно без аднаго? І няўжо Ўсявышні ўсё так і стварыў? І чалавецтву гібець вечна ў такіх суадносінах?» — пытаўся канструктар.

***

Аўтамат Калашнікава уваходзіць у «Кнігу рэкордаў Гінэса» — ён і яго мадыфікацыі займаюць 15% усіх адзінак стралковай зброі ў сьвеце, зьяўляючыся самай распаўсюджанай стралковай зброяй. За 60 гадоў было выпушчана больш за 70 мільёнаў аўтаматаў Калашнікава розных мадыфікацый. Яны знаходзяцца на ўзбраеньні арміяў прынамсі 50 краінаў сьвету. Першы выпадак масавага баявога ўжываньня АК адбыўся 1 лістапада 1956 году, падчас здушэньня антыкамуністычнага паўстаньня ў Вугоршчыне.

Аўтамат Калашнікава ўвайшоў у сусьветную культуру, яго выява прысутнічае на гербах некаторых дзяржаваў — Мазамбіку, Зымбабвэ, Буркіна-Фасо (з 1984 па 1997 год) і Ўсходняга Тымору (з 2007 году).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG