Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе дапытваюць абвінавачаных у сьмерці Кубаравай


Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна на судзе
Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна на судзе

У судзе раёна Кастрычніцкага раёна Менска працягваецца працэс па справе «Экамэдсэрвіса».

Сёньня адбываецца допыт абвінавачаных, з раніцы дапытваюць лекара-анэстэзіёляга Аляксандра Шурава.

У прыватнасьці Шураў на пытаньне адваката пацярпелых паведаміў, што з пачатку апэрацыі ён быў не ў апэрацыйнай, а ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі, дзе знаходзіцца ягонае працоўнае месца. Але, калі прагучаў сыгнал трывогі на апараце падчас апэрацыі Кубаравай, ён ужо знаходзіўся ў апэрацыйнай і яго ніхто не клікаў з палаты інтэнсіўнай тэрапіі.

Пасьля допыту Шурава, суд пяройдзе да допыту іншых абвінавачаных Вадзіма Ліхуты і Галіны Валжанкінай, а таксама сьведак па справе.

9 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску пачаўся разгляд «справы Экамэдсэрвіса». Абвінавачаныя: былая гендырэктарка мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс» Галіна Валжанкіна, анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута. Іх абвінавачваюць у службовай нядбайнасьці, якая прывяла да сьмерці пацыенткі Юліі Кубаравай. Судзьдзя — Ала Абакунчык. Пракурор — Мікалай Жэчка.

Бацькі Юліі Кубаравай патрабуюць ад «Экамэдсэрвіса» больш за 10 мільярдаў рублёў кампэнсацыі.

27 сакавіка 2013 году пасьля плястычнай апэрацыі ў «Экамэдсэрвісе» жыхарка Горадні Юлія Кубарава не ачуняла і памерла праз 4 тыдні ў 4-м сталічным шпіталі. Паводле сьледзтва, у часе апэрацыі дрэнна працаваў апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG