Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ленінапавал» ва Ўкраіне працягваецца. Гэтым разам у Крывым Розе


Помнік Леніну, зрынуты ў Кіеве на Бесарабскай плошчы, 8 сьнежня 2013 года.
Помнік Леніну, зрынуты ў Кіеве на Бесарабскай плошчы, 8 сьнежня 2013 года.

У Крывым Розе, недалёка ад чыгуначнай станцыі Крывы Рог-Заходні, невядомыя разбурылі бюст Леніна. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў суботу мясцовыя жыхары.

Паводле іх інфармацыі, у чыгуннага бюста адарвалі галаву, пры гэтым пастамэнт застаўся цэлым. Жыхары горада сказалі, што ня ведаюць, калі менавіта гэта адбылося.

«Відавочна, гэта працяг маратону разбурэньняў помнікаў Леніну, які доўжыцца ад дня зьвяржэньня помніка Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. Магу выказаць здагадку, што гэта зрабілі нейкія невядомыя патрыятычна настроеныя грамадзяне ў нашым горадзе», — сказаў мясцовы жыхар, прадстаўнік «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў» Рынат Каўбасюк.

Разам з тым ён адмовіў датычнасьць сваёй арганізацыі да разбурэньня помніка і заявіў, што пакуль ні адна з мясцовых арганізацый не ўзяла на сябе адказнасьць за зробленае. У Крыварожскае лінейным аддзеле міліцыі на Прыдняпроўскай чыгунцы інфармацыю аб разбурэньні помніка не абверглі, але і не пацьвердзілі.

Ва Ўкраіне масава падаюць помнікі Леніну: толькі за 9 дзён 2014 года ў яе розных кутках пацярпелі прынамсі 5 манумэнтаў бальшавіцкаму правадыру.

У апазыцыйнай украінскай партыі «Свабода» гэта зьвязваюць з рэвалюцыйнымі настроямі ўкраінскага народа, якім надакучыла жыць з савецкім мінулым. На сярэдзіну 2013 года ва Ўкраіне заставалася амаль 1350 помнікаў Леніну. Апошнія паўтара гады сталі для іх сапраўдным выпрабаваньнем: то фарбай замалююць, то маску апрануць, то запэцкаюць фэкаліямі, то нават узарвуць або расстраляюць, надпішуць брудныя словы ці намалююць свастыку, а яшчэ адрываюць насы, галовы, рукі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG