Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі правярае інфармацыю пра беларускага раба ў Дагестане


Зьявіўся першы камэнтар беларускіх уладаў пра грамадзяніна Беларусі, які трапіў у рабства ў расейскім Дагестане.

Міністэрства замежных спраў правярае інфармацыю Радыё Свабода пра грамадзяніна Беларусі, які патрапіў ў Дагестане ў працоўнае рабства і не можа вярнуцца дадому.

Пра гэта паведаміла намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына.

Жыхар Магілёўскай вобласьці Аляксандр Шаўцоў, са слоў ягонай маці, зь лета мінулага года быў ў працоўным рабстве на цагляным заводзе ў Дагестане. З канца сьнежня 2013 года ён знаходзіцца ў адной з дагестанскіх вёсак і чакае дапамогі з радзімы, каб вярнуцца назад у Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG