Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя зноў склікае народнае веча


У нядзелю 12 студзеня на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве адбудзецца чарговае Народнае Веча. Пачатак сходу традыцыйна заплянаваны на 12-ю гадзіну.

Чакаецца, што на акцыі лідэры апазыцыі прадставяць плян пратэсту на бліжэйшы час.

Напярэдадні прадстаўнікі савета Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Майдан» заявілі аб пачатку фармаваньня страйкавага камітэту і пераход да «больш рытмічнай» працы Эўрамайдана, аднак у тым жа мірным рэчышчы.

Паводле сябра рады аб’яднаньня «Майдан» Зарана Шкірака, патрабаваньні акцыі застаюцца ранейшымі: адстаўка міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі, прэм’ер-міністра Мікалая Азарава, прэзыдэнта Віктара Януковіча, а таксама правядзеньня датэрміновых выбараў.

Пад час нядзельнага веча заплянаваныя выступленьні лідэраў апазыцыі, грамадзкіх дзеячаў. Пасьля мітынгу адбудзецца канцэрт.

Ўкраінская апазыцыя, якая з 21 лістапада мінулага года праводзіць на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве бестэрміновую акцыю пратэсту супраць спыненьня ўладамі эўрапейскай інтэграцыі, вядомую як Эўрамайдан, пэрыядычна склікае там масавыя мітынгі на сваю падтрымку, якія называе Народнымі вечамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG