Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцаў заклікаюць сустрэць Раство на Майдане


Кіеўскі Эўрамайдан запрашае людзей сустрэць праваслаўныя Каляды разам, гаворыцца ў паведамленьні на сайце апазыцыйнай украінскай партыі «Бацькаўшчына».

Праграма сьвяткаваньня пачынаецца студзеня з набажэнства на плошчы Незалежнасьці, а на працягу дня там выступяць батлейкі і царкоўныя хоры. На Куцьцю ўдзельнікам Эўрамайдану абяцаюць каляднае богаслужэньне і пастырскае слова ад прадстаўнікоў розных канфэсій.

«На Сьвяты вечар гасьцей Майдана пачастуюць куцьцёю, пампушкамі, узварам. Будзе прыгатавана традыцыйнае сьвяточнае мэню з дванаццаці страў», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце «Бацькаўшчыны» .

На Каляды, 7 студзеня, пачынаючы з 8:00 і да ночы на сцэне Майдану працягнуцца малітвы, а таксама выступяць батлейкі . Увечары плянуецца выступленьне лідэраў апазыцыі і сьвяточны канцэрт.

Раней прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што ня будуць склікаць народнае веча да Каляд, паколькі многія мітынгоўцы разьехаліся на сьвяты па дамах.

Антыўрадавыя пратэсты ў Кіеве працягваюцца ўжо больш за месяц. Яны пачаліся пасьля таго, як урад Украіны спыніў падрыхтоўку пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Пасьля таго як 30 лістапада міліцэйскі спэцназ жорстка разагнаў намётавы лягер у цэнтры Кіеву, пратэсты толькі ўзмацніліся, і дэманстранты вылучылі патрабаваньне адстаўкі ўраду і прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG