Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Амэрыку прыйшла суворая беларуская зіма, — сьвятар у ЗША

Леа Ладжкі зьдзімае сьнег з ходніка пры канцы сьнежнага шторму ў Брукліне
1/12 Леа Ладжкі зьдзімае сьнег з ходніка пры канцы сьнежнага шторму ў Брукліне
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Трактар чысьціць ад сьнегу Таймс-Скўэр у Нью-Ёрку
2/12 Трактар чысьціць ад сьнегу Таймс-Скўэр у Нью-Ёрку
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Дзеці гуляюцца ў сьнежкі ў Цэнтральным парку Нью-Ёрку пасьля сыходу сьнежнага шторму
3/12 Дзеці гуляюцца ў сьнежкі ў Цэнтральным парку Нью-Ёрку пасьля сыходу сьнежнага шторму
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Падарожнікі сыходзяць з бостанскага вакзалу. У штаце Масачусэтс дзе-нідзе выпала да 60 сантымэтраў сьнегу.
4/12 Падарожнікі сыходзяць з бостанскага вакзалу. У штаце Масачусэтс дзе-нідзе выпала да 60 сантымэтраў сьнегу.
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Лёд ды слата пакрылі дарогі ў Сайчуэце (Масачусэтс). Празь непагадзь зачыніліся дзяржаўныя ўстановы, школы, у аэрапортах затрыманыя рэйсы.
5/12 Лёд ды слата пакрылі дарогі ў Сайчуэце (Масачусэтс). Празь непагадзь зачыніліся дзяржаўныя ўстановы, школы, у аэрапортах затрыманыя рэйсы.
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Хвалі б’юцца аб уледзянелы дом у Сайчуэце
6/12 Хвалі б’юцца аб уледзянелы дом у Сайчуэце
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Высозныя гурбы сьнегу перад крамай у Бостане
7/12 Высозныя гурбы сьнегу перад крамай у Бостане
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Засьнежаны помнік вэтэранам карэйскай вайны ў Вашынгтоне
8/12 Засьнежаны помнік вэтэранам карэйскай вайны ў Вашынгтоне
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Ледзяшы зьвісаюць з карнізу дому ў Ўілмэце (Ілінойс). Тэмпэратура там апусьцілася да -18 °С.
9/12 Ледзяшы зьвісаюць з карнізу дому ў Ўілмэце (Ілінойс). Тэмпэратура там апусьцілася да -18 °С.
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Сэрфэры прабіраюцца па сьнезе да берага Рокаўэй-Біч у Нью-Ёрку
10/12 Сэрфэры прабіраюцца па сьнезе да берага Рокаўэй-Біч у Нью-Ёрку
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
К’ёна, нямецкі ратавальны сабака, гуляе ў пінетках па нью-ёрскім парку пасьля начнога сьнегападу
11/12 К’ёна, нямецкі ратавальны сабака, гуляе ў пінетках па нью-ёрскім парку пасьля начнога сьнегападу
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
У Чыкага замерзла возера Мічыган. Тэмпэратура там апусьцілася ніжэй за -20 °С.
12/12 У Чыкага замерзла возера Мічыган. Тэмпэратура там апусьцілася ніжэй за -20 °С.
Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
Previous slide
Next slide

Праваслаўны сьвятар-беларус з Кліўлэнду Зьміцер Беленькі расказаў Радыё Свабода, як адзначалі Раство Хрыстова ва ўмовах найвялікшых за апошнія дзесяцігодзьдзі маразоў у ЗША.

Як кажа айцец Зьміцер Беленькі, у Кліўлэндзе на Раство было -11 градусаў паводле Фарэнгайту (прыкладна -24 паводле Цэльсію), але нязвычны для гэтых мясьцінаў мароз не спыніў вернікаў.

«Гэтае сьвята адно з галоўных для ўсіх хрысьціянаў, і вельмі важна ўдзельнічаць у набажэнствах, таму сёньня службы адбываліся ва ўсіх праваслаўных храмах у Кліўлэндзе. Я ня ведаю ніводнага храму, які б сёньня адмяніў службы. Мушу зазначыць, што некаторыя старэйшыя людзі не рызыкавалі ехаць у царкву, але гэтыя людзі ўсё роўна ўдзельнічалі, бо цяпер ёсьць інтэрнэт-трансьляцыі і радыётрансьляцыі богаслужбаў. Нават калі яны фізычна не прысутнічалі ў царкве, яны слухалі набажэнствы, якія лякальна тут трансьляваліся.

За мае сямнаццаць год у Кліўлэндзе я ўпершыню адчуў зіму, якая неяк нагадвае тую, да якой я прызвычаіўся, калі гадаваўся ў Беларусі. Мароз сапраўды браўся за рукі і за твар».

А наколькі гэты мароз спаралізаваў жыцьцё гораду?

«Школы былі зачыненыя і ў панядзелак, і ў аўторак, і гэта атрымалася ў нечым добра для нас, бо мы сёньня сьвяткуем, а звычайна праваслаўныя дзеці ў гэты дзень не ідуць у школу.

Калі казаць пра адмоўныя моманты, дык у суседнім мястэчку былі праблемы з прыродным газам, там 24 гадзіны не было газу – складана было з гатаваньнем ежы, не было гарачай вады. Але безумоўна адразу ж адрываюцца нейкія цэнтры па дапамозе гэтым людзям. Мясцовыя спартовыя і культурныя цэнтры адкрываюць свае дзьверы, людзі могуць туды ісьці, быць там увесь час, і робіцца ўсё, каб яны маглі гэта перажыць як мага лягчэй».
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG