Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парфянкова трымаюць у Жодзіне


Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў перасыльным пункце ў жодзінскай калёніі, адкуль яго маюць перавезьці ў калёнію ў Горках.

Пра гэта сам Парфянкоў напісаў грамадзкай актывістцы, рэжысэрцы Вользе Мікалайчык.

«Ён напісаў, што трапіў у Жодзіна і што там вельмі жорсткія ўмовы. Нават удзень нельга сядзець на шконках, тым больш ляжаць. Як падняўся, заслаў ложак, так і хадзі цэлы дзень. Але галоўнае, на што скардзіцца, гэта сапраўдны інфармацыйны голад. Тэлевізара няма, газэт не атрымлівае. З-за таго, што ў яго на рахунку зусім няма грошай, бо з ЛТП у Сьветлагорску паўмільёна ягоных грошай дагэтуль не вярнулі, Васіль ня можа набыць паштовак ці канвэртаў, каб ліставацца», — кажа Мікалайчык.

Васіль Парфянкоў напісаў ліст па-беларуску, павіншаваў сяброў і ўсіх, хто яго падтрымлівае, з Новым годам, адзначыла Вольга Мікалайчык. Паводле актывісткі, Васіль дагэтуль ня ведае, калі будзе разгляд ягонай скаргі на рашэньне суду, які прызнаў яго вінаватым у парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду і адправіў на год у калёнію строгага рэжыму. Васілю Парфянкову толькі паведамілі, што гэта будзе калёнія ў Горках, куды яго адправяць прыкладна праз паўтара месяца.

5 сьнежня Першамайскі суд Менску асудзіў Васіля Парфянкова на 1 год калёніі строгага рэжыму за парушэньне правілаў прафіляктычнага нагляду, які быў накладзены на актывіста на пачатку году.

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 году. Празь некалькі месяцаў выйшаў на волю паводле памілаваньня. А на пачатку 2012 году, пасьля затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, яго паставілі на прэвэнтыўны нагляд.

Калёнія № 9 у Горках вылучаецца сярод падобных установаў Беларусі. Былы палітвязень, сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч лічыць яе адной з самых жорсткіх і адзначае, што да палітычных вязьняў там ставяцца асабліва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG