Паводле сьнежаньскага апытаньня Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у беларускім грамадзтве расьце нязгода з сацыяльна-эканамічнай палітыкай Лукашэнкі.
Напрыклад, ацэньваючы «палітычную стратэгію кіраўніцтва краіны на чале з прэзыдэнтам Лукашэнкам»:
Упершыню са сьнежня 2011 колькасьць апытаных, якія лічаць, што пасьля сыходу Лукашэнкі з пасады прэзыдэнта жыцьцё ў Беларусі палепшыцца, перавысіла колькасьць тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглага меркаваньня, — 25.2 працэнта супраць 21.5 % (у сьнежні 2012 года было 24.5 % супраць 25.9 %) .
Упершыню ў мінулым годзе колькасьць тых, хто не давярае прэзыдэнту значна перавысіла колькасьць тых, хто давярае — 47.5 % супраць 37.7 % (у сакавіку было 43.2 % супраць 43.4 % , у чэрвені — 40.6 % супраць 48.9 % , у верасьні — 36.7 % супраць 46.7 %) .
Электаральны рэйтынг Лукашэнкі ўпершыню з сакавіка 2012 года зноў пачаў прыкметна зьніжацца — у чэрвені 2012 года за яго гатовыя былі галасаваць 29.7 % рэспандэнтаў, у сьнежні — 31.5, у сакавіку 2013 года — 33.4 % , у чэрвені — 37.3 % , у верасьні — 42.6 % , у сьнежні — ізноў толькі 34.8 %.
Гэты рэйтынг пацьвярджаецца і адказам на закрытае пытаньне, згодна з якім за дзейнага прэзыдэнта гатовыя галасаваць 32.6 % .

- 36 працэнтаў — «Як мага даўжэй заставацца пры ўладзе і кантраляваць сытуацыю ў краіне»,
- 25.3 працэнта — «Падтрымліваць грамадзкі парадак і палітычную стабільнасьць»,
- 22.6 — «дамагацца паступовага паляпшэньня якасьці жыцьця грамадзян»,
- а 22.5 % — што «ніякай стратэгіі няма».