Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамельчукі «нелегальна» адзначалі Новы год. Міліцыя ўсіх абшуквала

абноўлена

Гамельчукі «нелегальна» адзначалі Новы год
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00
Наўпроставы лінк

Гамельчукі «нелегальна» адзначалі Новы год (ВІДЭА)

Гарадзкія ўлады забаранілі гуляньні ў Навагоднюю ноч. Пра гэта за некалькі дзён да сьвята паведаміў аддзел ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі гарвыканкаму. Забарону тлумачылі «просьбай працоўных», маўляў, шумныя навагоднія мерапрыемствы перашкаджаюць спаць.

Гэта, бадай, першая заўважная ініцыятыва мясцовых уладаў пад кіраўніцтвам новага старшыні гарвыканкаму Пятра Кірычэнкі і аб’яднанага аддзелу ідэалягічнай працы гарвыканкаму, які пасьля рэфармаваньня ўвабраў у сябе былыя аддзелы культуры і па справах моладзі.



Нягледзячы на забарону, пасьля поўначы дзясяткі гараджанаў усё-ткі выйшлі да навагодняй ялінкі на галоўную плошчу. Густы туман стварыў фантасмагарычную карціну. Гараджане, як прывіды, снавалі вакол. У тумане чырвона-зялёная ілюмінацыя, якой аздоблена плошча Леніна з галоўнай ялінкай, набыла невыразныя абрысы. У небе выбухалі вясёлкавыя пэтарды.

Мэталёвыя бар’еры, якімі была ачэплена плошча пад аховай міліцыянтаў, узмацнялі агульную атмасфэру. У месцах двух праходаў стаялі байцы АМАПу. Правяралі торбачкі, нават у жанчынаў. Мужчынам загадвалі падняць рукі ўгару і абмацвалі вопратку: шукалі бутэлькі, колючыя й рэжучыя прылады.



Праз гукаўзмацняльнікі запусьцілі праграму гомельскага радыё — круцілі расейскую папсу, распавядалі пра Савецкі раён Гомля.

Людзі раз-пораз ладзілі карагод вакол ялінкі альбо танчылі невялікімі групкамі на сьлізкім ад галалёду асфальце. На плошчы зьявіўся малады мужчына ва ўбраньні Дзеда Мароза — і моладзь кінулася зь ім фатаграфавацца.

Сярод удзельнікаў быў і малады гамяльчук Вячаслаў, які вельмі адмоўна паставіўся да забароны вулічных гуляньняў:

«Новы год варты быць народным сьвятам. Хто хоча яго сьвяткаваць, павінен адпачываць. Вось гэтая агароджа, „зона“, якую зрабілі вакол ялінкі, гэта няправільна. У нас нібыта дэмакратыя, свабода слова, а тут такое. Новы год для мяне зьвязаны з уражаньнямі дзяцінства, калі бацькі вадзілі мяне на плошчу. Ішлі ўсёй раднёю, разам са сваякамі. Мы палілі бэнгальскія вагні. Была весялосьць. А цяпер такога няма».



Спадарыня Алеся больш стрымана ставіцца да рашэньня ўладаў:

«Прыкра, вядома, але я не расстроілася. Я сустрэла Новы год у добрай кампаніі, з бацькамі, а цяпер прыйшла зь сяброўкамі сюды. Хацелася б, каб былі танцы, конкурсы, сцэна з ансамблямі. Але кожны чалавек, я лічу, стварае сабе сьвята сам».



Не падзяляе забарону й спадарыня Людміла, якая жыве побач з плошчай:

«Хіба ж можна забараняць народныя гуляньні? Новы год — гэта народнае сьвята. Дайце людзям крыху адпачыць!»

Аляксей Янкавец
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG