Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаэль Шумахер у коме


Міхаэль Шумахер
Міхаэль Шумахер

Славуты нямецкі аўтагоншчык шпіталізаваны ў францускім Грэноблі. Мэдыкі прызналі, што ён знаходзіцца ў крытычным стане.

Стан нямецкага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера, які атрымаў пашкоджаньне галавы ў выніку падзеньня падчас катаньня на горных лыжах ў Францыі, ацэньваецца як крытычны, паведамляе французская газэта L’equipe.

Газэта адзначае, што абсьледаваньне выявіла ў Шумахера кровазьліцьцё ў мозг, а сам спартовец упаў у кому.

Сяміразовы чэмпіён сьвету па аўтагонках кляса «Формула-1» Міхаэль Шумахер пацярпеў ў французскіх Альпах — пры катаньні з сынам ён упаў і стукнуўся аб схаваныя пад сьнегам камяні. Раней паведамлялася, што пашкоджаньне не зьяўляецца небясьпечным для жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG