Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падаражэюць цыгарэты


Ад 1 студзеня 2014 году вырастуць цэны на большасьць відаў цыгарэт, некаторыя зь іх стануць даражэй больш чым у 2 разы.

Пра гэта паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражаньне закране амаль усе віды цыгарэт айчыннай і замежнай вытворчасьці. Максымальна падскочаць цэны на цыгарэты Credo (больш чым у 2 разы да Br5800 за пачак ). На 3,6 % да Br 14 500 за пачак падаражаюць Winston XSence Club Blue і Winston XSence Club Silver.

Даражэй стануць у тым ліку цыгарэты такіх марак, як Alliance, Camel, Monte Сarlo, Glamour, Pall Mall, Winston, Lucky Strike, LD, Kent, Vogue, West, Dunhill, Davidoff, Richmond, Sobranie.

Мінулы раз цыгарэты даражэлі на пачатку сьнежня — на 2,4-14,4 %.

У 2014 годзе чакаецца павелічэньне ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы, што зьвязана з гарманізацыя акцызнай палітыкі ў рамках Мытага саюза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG