Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія палітвязьні пра Вацлава Гаўла


Вацлаў Гавал і Алесь Бяляцкі

Роўна два гады таму памёр Вацлаў Гавэл, першы посткамуністычны прэзыдэнт Чэхаславаччыны, а пасьля незалежнай Чэхіі. Вацлаў Гавэл вельмі пільна сачыў за сытуацыяй у Беларусі. Ён ня раз выказваў падтрымку дэмакратычным сілам, асабіста пісаў лісты палітзьняволеным.

Сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч быў вельмі ўсхваляваны, калі да яго дайшоў ліст з Прагі:

«Сапраўды, для мяне, і я перакананы, што ня толькі для мяне, але і для многіх людзей у розных краінах і розных частках сьвету, Вацлаў Гавэл — гэта прыклад маральнага супраціву беззаконьню і савецкай імпэрыі зла. А для нас гэта асабліва важна, паколькі ў свой час ён таксама зазнаваў перасьлед за ўдзел у апазыцыйным руху, быў у зьняволеньні. А пасьля празь нейкі час стаў прэзыдэнтам і Чэхаславаччыны, і незалежнай Чэхіі».

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук сказала Свабодзе, што яе муж двойчы атрымліваў прэміі, зьвязаныя з Вацлавам Гаўлам. Яна таксама згадала ліст, які на просьбу Радыё Свабода ў канцы 2011 году Гавэл напісаў беларускім палітвязьням, у тым ліку і Алесю Бяляцкаму:

«Гэта было літаральна за некалькі дзён да сьмерці Гаўла.У свой час Алесю ўручалі прэмію Гаўла. І неяк, згадваючы гэтага вялікага чалавека, Алесь прыслаў паштоўку са словамі Гаўла, якія яго найбольш уразілі. Гэтая паштоўка зараз у мяне перад вачыма. Я толькі знайду акуляры і яе зачытаю:

«Надзея, пэўна, ня тое самае, што аптымізм. Гэта не перакананасьць, што ўсё будзе добра, а ўпэўненасьць у тым, што ўсё, што ты робіш, мае сэнс. Незалежна ад таго, як яно атрымліваецца».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG