Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі ЗША не паедуць на Алімпіяду ў Сочы


Дэлегацыю ЗША на адкрыцьці Алімпіяды ў Сочы ўзначаліць кіраўнік Каліфарнійскага ўнівэрсытэта, былы міністар ўнутранай бясьпекі Джанэт Напалітана.

Пра гэта паведаміў у аўторак Белы дом. У складзе амэрыканскай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцьця будуць таксама вядомая ў мінулым тэнісістка Білі Джын Кінг і алімпійскі чэмпіён па фігурным катаньні Брайн Бойтана. Абодва спартсмэны прытрымліваюцца нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

На закрыцьці гульняў 23 лютага амэрыканскую дэлегацыю ўзначаліць намесьнік дзяржаўнага сакратара Ўільям Бёрнс. Да яго далучацца алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Боні Блэр і Эрык Хайдэна ды хакеістка Кейтлін Кэйхоў, перадае карэспандэнт Свабоды ў Вашынгтоне.

У амэрыканскую дэлегацыю ў Сочы ўвойдуць таксама амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол і супрацоўнік Белага дом Роб Нэйбарз.

На адкрыцьці папярэдняй зімовай Алімпіяды ў Ванкувэры ЗША прадстаўляў віцэ-прэзыдэнт Джозэф Байдэн, а на адкрыцьці летняй Алімпіяды ў Лёндане — першая лэдзі Мішэль Абама.

Як адзначае тэлекампанія CNN, склад амэрыканскай дэлегацыі ў Сочы відавочна сьведчыць пра незадаволенасьць Злучаных Штатаў у сувязі з прадстаўленьнем ў Расеі прытулку зьбегламу кантрактніку Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдварду Сноўдэну, а таксама прыняцьцем у Расеі закона аб забароне прапаганды гомасэксуалізму. Праваабарончыя групы ў ЗША назвалі гэты закон дыскрымінацыйным.

Раней пра адмову ехаць на ўрачыстасьці з нагоды адкрыцьця зімовай алімпіяды ў расейскім горадзе Сочы заявіў прэзыдэнт Францыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG