Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарона музэю Багдановіча. Жывы рэпартаж

абноўлена

Міністэрства культуры вырашыла рэфармаваць музэй Максіма Багдановіча ў філію Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры. У Менску адбылася другая па ліку акцыя абароны музэю Максіма Багдановіча.

18:17 17.12.2013
Прыйшоў бард Андрэй Мельнікаў зь гітарай, а таксама літаратар Андрэй Хадановіч.

Як толькі Хадановіч і Мельнікаў падыйшлі да музэю, з будынку выйшлі двое супрацоўнікаў міліцыі.

Міліцыянты нічога не робяць, толькі назіраюць.
18:28 17.12.2013
Людзі чытаюць вершы зь «Вянка», сьпяваюць «Зорку Вэнэру».

Міліцыянты не ўмешваюцца, толькі здымаюць удзельнікаў на відэа.
19:01 17.12.2013
Мельнікаў і Хадановіч прасьпявалі некалькі песьняў на вершы Багдановіча.

Міліцыянты ўключылі сьвятло ў музэі, каб было бачна, што адбываецца на ганку.

Супрацоўнікі МУС здымалі сьпевы бардаў на відэа.

Пасьля кароткага канцэрту, удзельнікі акцыі рушылі ад будынку музэя да помніка Максіму Багдановічу, які знаходзіцца ля Опэрнага тэатру.
19:18 17.12.2013
Удзельнікі акцыі сышлі ад музэю. Яны падыйшлі да мэмарыяльнай шыльды, а таксама да «сабачай будкі», якая зьявілася на месцы, дзе быў дом Багдановіча.
19:22 17.12.2013
Ля помніка Максіма Багдановіча адбываецца імправізаваны канцэрт Мельнікава і Хадановіча.

Прысутнічаюць 5 чалавек.
19:49 17.12.2013
Акцыя скончылася. Удзельнікі прасьпявалі «Пагоню» і разыйшліся.

Канцэрт ля помніка доўжыўся 15 хвілінаў.
20:03 17.12.2013
Пазьней на сайце Радыё Свабода — фота і відэа з акцыі.
20:34 17.12.2013

Фоты з акцыі:





21:50 17.12.2013
Багдановіч у цемры. Вершы ў абарону музэю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:30 0:00
XS
SM
MD
LG