Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўразьвязу абмяркуе Ўкраіну


Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу ў панядзелак у Брусэлі абмяркуюць пытаньне «Ўсходняга партнэрства» і Ўкраіны на чарговым паседжаньні Рады Эўрапейскага зьвязу пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

У нядзелю камісар Эўразьвязу па пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле заявіў, што Эўрапейскі зьвяз прыпыняе працу над падрыхтоўкай да падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі з Украінай з-за пазыцыі ўкраінскага кіраўніцтва.

«Словы і дзеяньні прэзыдэнта і ўрада Ўкраіны наконт пагадненьні аб асацыяцыі ўсё больш і больш разыходзяцца з рэчаіснасьцю. Іх аргумэнты не маюць ніякай сувязі з рэальнасьцю», — напісаў Фюле ў сэрвісы Twitter.

«Я сказаў віцэ-прэм’еру Арбузаву ў Брусэлі, што далейшыя перамовы пастаўлены ў залежнасьць ад выразнага жаданьня падпісаць. Праца прыпыненая, адказ не атрыманы»,— дадаў Фюле.

Тым часам прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Ўкраіны Мікалая Азарава Віталь Лук’яненка сказаў, што Кіеў мае намер працягнуць перамовы з Эўрапейскім зьвязам:

«Урад Украіны настроены на працяг перамоваў з ЭЗ па імплемэнтацыі пагадненьня аб асацыяцыі і працуе ў гэтым напрамку»,— заявіў Лук’яненка.

ІТАР-ТАСС паведамляе ў панядзелак, што лідэр апазыцыйнай украінскай партыі «Ўдар» Віталь Клічко прыедзе 19-га сьнежня ў Брусэль, дзе будзе праходзіць саміт Эўразьвязу. Клічко ня будзе ўдзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах саміту, аднак, сустрэнецца з некаторымі лідэрамі эўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку, з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG