Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звальненьні за разгон Майдану


14 сьнежня прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сваім ўказам адхіліў ад пасад намесьніка сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Уладзімера Сіўковіча і кіраўніка Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі Аляксандра Папова.

Паводле генпракурора Ўкраіны Віктара Пшонкі за дзеяньні спэцаддзелу міліцыі «Беркут» падчас разгону Майдана 30 лістападу будуць несьці адказнасьць кіраўнік кіеўскай міліцыі Валер Карак і ягоны намесьнік Пётар Фядрук. На брыфінгу 14 сьнежня Віктар Пшонка таксама заявіў, што Уладзімеру Сіўковічу, Аляксандру Папову, Валеру Караку і Пётру Фядруку ўручаныя афіцыйныя паведамленьні аб падазрэньнях ў перавышэньні ўлады.

Раней паведамлялася, што па факце падзей на Майдане 30 лістапада заведзеныя крымінальныя справы паводле артыкулаў аб «ужываньні сілы да прадстаўніка ўлады» і «перавышэньне службовых паўнамоцтваў».

Між тым удзельнікі Майдану патрабуюць ад уладаў прыцягнуць да адказнасьці за падзеі 30 лістападу таксама міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанку і звольніць кіраўніка кабінэта міністраў Мікалая Азарава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG