Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан гатовы стаяць да Каляд


Мінулая ноч на Эўрамайдане ў Кіеве прайшла спакойна. Пачаўся 23-ці дзень пратэсту ўкраінцаў супраць прыпыненьня ўрадам Януковіча эўраінтэграцыі Ўкраіны.

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве працягваецца акцыя пратэсту, мінулая ноч прайшла без здарэньняў.

Па стане на 04.45 на Майдане Незалежнасьці заставалася каля 10 тысяч чалавек, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Гімн Украіны ў 4.00 раніцы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:09 0:00
Наўпроставы лінк


Частка людзей займаецца добраўпарадкаваньнем намётавага мястэчка, аховай барыкад, частка адпачывае. Многія пратэстоўцы слухаюць выступы маладых гуртоў.

Каля будынка кіеўскай мэрыі людзі граюць на піяніна і трубе, сьпяваюць ўкраінскія песьні. Актыўнасьці з боку міліцыі не назіраецца.

Як паведаміў тэлеканал «1+1», на Эўрамайдане зьявілася Батлейка, і людзі кажуць, што гатовыя стаяць тут і да Каляд.

На 9-ю гадзіну раніцы пятніцы, 13 сьнежня, склікаецца Грамадзкая рада Эўрамайдану, паведаміла валянтэрка акцыі, вядомая сьпявачка Руслана ў сваім блогу на «Ўкраінскай праўдзе».







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG