Журналістаў пусьцілі у залю, дзе праходзяць перамовы, літаральна на 2 хвіліны. Міністар Макей ва ўступным слове заявіў:
«Нашая краіна разумее важнасьць падтрыманьня добрых дачыненьняў з ЗША. Мы імкнемся да паляпшэньня дачыненьняў з ЗША. Мяркую, што падчас сустрэчы мы абмяркуем шырокі спэктар пытаньняў. Мы гатовыя да шчырай і адкрытай размовы».
Прадстаўнік ЗША у адказ сказаў адно: «Дзякуй за магчымасьць быць тут».
Пасьля журналістаў папрасілі пакінуць залю.
Амэрыканскі бок не раскрывае праграму сустрэчаў. Паводле неафіцыйных дадзеных, у Рубіна будзе яшчэ адна сустрэча з прадстаўнікамі ўлады. З кім канкрэтна — не паведамляецца. Мяркуецца, гэта можа быць нехта з Савету Міністраў.
Мяркуецца, што сустрэчы з грамадзянскай супольнасьцю і апазыцыяй адбудуцца 12 сьнежня.