Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майдан узмацняецца. Жывы блог, відэа

Плошчу адстаялі і аднаўляюць. У Кіеве людзі масава ідуць на Майдан, аўтобусы з «Беркутам» ад'яжджаюць, пачалася адбудова зьнесеных уначы барыкад. Абурэньне начнымі падзеямі выказваюць замежныя палітыкі. А ў МУС засьведчылі — гэта быў не разгон.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








11:12 11.12.2013
Старшыня ўкраінскай партыі «Дэмакратычны альянс»: Мы блізкія да дыктатуры
11:05 11.12.2013

Пачалася апэрацыя па вызваленьні будынку кіеўскай мэрыі


Пад самы ўваход у будынак кіеўскай мэрыі, дзе знаходзіцца штаб супраціву, падагнаныя аўтобусы. Вакол сабраліся людзі, якія скандуюць слоганы Майдану. Найбліжэй да аўтобусаў знаходзяцца мужчыны, пераважна ў памаранчавых касках, якія зазвычай складаюць грамадзкую ахову.

Праз вокны відаць, што ў будынку знаходзяцца людзі, таксама ў памаранчавых касках.

Уначы перад будынкам зачысьцілі Хрэшчасьцік ад намётаў. Пасьля сыходу «Беркуту», пратэстоўцы выцягнулі з другога паверху шлянг і залілі пляцоўку перад мэрыяй вадой, каб лёд запаволіў рух спецпадразьдзелаў пры магчымым штурме.

Цяпер перад у мэрыі пару тысяч чалавек.
11:00 11.12.2013

Хроніка падзеў раніцы 11 сьнежня

XS
SM
MD
LG