Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане невядомыя запускаюць салюты


На майдане Незалежнасьці пачалі запускаць салюты, каб імітаваць страляніну. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Уладзімір Ар’еў
У цэнтры Кіева некалькі разоў у сераду ноччу было чуваць гукі, падобныя на выбухі, яны суправаджаліся крыкам людзей.

Паводле яго слоў, гэта правакацыі з боку так званых «цітушак» (правакатараў у спартовай форме).

У цэнтры Кіева некалькі разоў у сераду ноччу было чуваць гукі, падобныя на выбухі, яны суправаджаліся крыкам людзей.

Міліцыя пачатку «зачышчаць» цэнтар Кіева ад барыкадаў Эўрамайдану каля гадзіны ночы. Вызваленая тэрыторыя каля кіеўскай мэрыі, большая частка Хрэшчатыка і вуліца Інстытуцкая.

У памяшканні Кіеўскай мэрыі працягваюць заставацца людзі, галоўнае супрацьстаяньне паміж сілавікамі і мітынгоўцамі па стане на 5.50 раніцы засяроджана каля дома прафсаюзаў.

Раней зьявілася інфармацыя аб дзесяці траўмаваных у выніку сутыкненьняў падчас разборкі барыкадаў праваахоўнікаў, ёсьць пацярпелыя сярод мітынгоўцаў. Цяпер усталяваць іх колькасьць не ўдаецца.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ









Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG