Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан. Зачыстка. Спэцназ зьнішчыў барыкады (жывы блог, відэа)

абноўлена

Спэцслужбы пайшлі ў наступ на блёкпосты дэманстрантаў. Зьнішчылі барыкады ва ўрадавым квартале. Дэманстранты арганізавана сышлі у бок майдану Незалежнасьці. Ключавым цэнтрам супраціву становіцца будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі і сам Майдан Незалежнасьці.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ






17:40 9.12.2013

Twitter абмяркоўвае Эўрамайдан і знос Леніна

Украінская апазыцыя сьцьвярджае, што больш за мільён чалавек узялі ўдзел у масавай акцыі, якую называюць «Маршам мільёнаў».

8 сьнежня дэманстранты заблякавалі ўрадавыя будынкі і зрынулі помнік Леніну.
17:45 9.12.2013

У будынку кіеўскай мэрыі рыхтуюцца да штурму



З будынку Кіеўскай адміністрацыі, у якім ад 1 сьнежня разьмяшчаецца штаб нацыянальнага супраціву, папрасілі выйсьці людзей. Там рыхтуюцца да штурму.

Па паведамленьнях СМІ, спецпатрады «Бэркута» перакрылі вуліцу Храшчацік, а таксама пад’яжджаюць да кардонаў, якія выставілі пратэстанты вакол Адміністрацыйнага кварталу ў Кіеве.

Чакаецца, што магчымы штурм пачнецца менавіта з будынку кіеўскай адміністрацыі.

На скрыжаваньні з Хрышчасьцікам стаяць спэцаўтобусы. Вакол іх сабраліся людзі, барыкады часткова паваленыя.
17:46 9.12.2013

Расея, Украіна, Беларусь — ленінскія інкубатары


17:47 9.12.2013

Бывай, Ленін...

У новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў» пагаворым пра разбурэньне сымбаляў. Знос помніка Леніну ў Кіеве выклікаў дыскусію сярод беларусаў — адны адназначна падтрымліваюць і жадаюць беларускім «леніным» такога ж лёсу, другія лічаць знос правакацыяй і барбарствам, трэція прапануюць больш цывілізаваныя спосабы разьвітаньня з савецкім мінулым. Як трэба разьвітвацца з сымбалямі? Чые помнікі прапанаваць наўзамен Леніну? Ці можа ў Беларусі зьявіцца падобны на літоўскі парк скульптураў савецкага пэрыяду?


Гэта ды іншае абмяркуюць у праскай студыі супрацоўнікі «Свабоды»Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык, на скайп-сувязі з КіевуАляксандра Дынько. Вядучая — Ганна Соўсь.
17:49 9.12.2013

Януковіч пагадзіўся на «круглы стол»

Віктар Януковіч на сустрэчы са студэнтамі

Прэзыдэнт Украіны падтрымаў ідэю свайго папярэдніка Леаніда Краўчука правесьці агульнанацыянальны «круглы стол» дзеля пошуку выйсьця з палітычнага крызісу. Пра гэта паведамляецца на сайце кіраўніка Ўкраіны.

У паведамленьні гаворыцца: «Першы Прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук зьвярнуўся да Прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча з прапановай правесьці агульнанацыянальны круглы стол для знаходжаньня кампрамісу ў сытуацыі, якая склалася, і запрасіць да ўдзелу ў ім прадстаўнікоў і ўлады, і апазыцыі.

Віктар Януковіч падтрымаў гэтую ініцыятыву. Паводле яго перакананьня, такі круглы стол можа стаць пляцоўкай для разуменьня.

На заўтра, на прапанову Л. Краўчука, заплянаваная сустрэча чатырох прэзыдэнтаў для абмеркаваньня найважнейшых пытаньняў, якія стаяць перад краінай».

З 1991 году прэзыдэнтамі Ўкраіны былі Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка.
17:55 9.12.2013

Майдан у чаканьні штурму: «У мяне дзеці, я не баюся»

Кіяўляне сабраліся каля шэрагу «Беркута» і ўгаворваюць яго не штурмаваць Майдан. «У мяне дзеці, я не баюся», — кажа мне адна з жанчын, калі я пытаюся, ці баіцца яна штурму. Спэцатрад міліцыі «Беркут» пачаў шыхтаваць кардоны каля Майдану некалькі гадзінаў таму.

На скрыжаваньні вуліцы Хмяльніцкага з Храшчацікам цяпер стаяць некалькі аўтобусаў зь «Беркутам». Перад імі — шэраг байцоў з шчытамі. Тут жа зьявіліся чуткі, што рыхтуецца штурм будынкаў, якія знаходзяцца ў распараджэньні пратэстоўцаў (гэта кіеўская мэрыя (КМДА) і Дом прафсаюзаў на Майдане), а таксама самога Майдана. З КМДА у пэўны момант нават папрасілі выйсьці ўсіх, хто ня мае дачыненьня да грамадзкай аховы.


Чытаць далей...
Cьвятары зьвяртаюцца да атрада «Беркута», які перакрыў Хрэшчацік на подступах да Майдана
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00
18:36 9.12.2013

У цэнтры Кіева ўнутраныя войскі адрэзалі мітынгоўцаў у намётах.


Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, на месцы знаходзяцца каля ста вайскоўцаў. Насупраць іх сабраліся некалькі тысяч мітынгоўцаў.

Сутыкненьняў пакуль няма.

Адначасова, як паведамляе сайт «Удар», «Беркут» ужо разьбірае агароджу на блёк-посьце на рагу вуліц Багамольца і Шаўкавічнай. Туды пайшоў лідэр «Удару» Віталь Клічко.

Таксама, паводле СМІ, унутраныя войскі атачылі пратэстоўцаў на вуліцы Грушэўскага каля Кабміну і пачалі згортваць блёкпост.

Учора ўдзельнікі Эўрамайдану ўсталявалі намёты ў межах усяго ўрадавага кварталу.
18:43 9.12.2013
Блякаваньне Хрэшчаціка ў Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:02 0:00
Наўпроставы лінк
18:48 9.12.2013
Настроі на Эўрамайдане пасьля блякаваньня яго міліцыяй і ўнутранымі войскамі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:58 0:00
Наўпроставы лінк
19:11 9.12.2013

На Януковіча падалі ў суд

Днепрадзяржынскі праваабаронца Віталь Купрыйпадаў у Вышэйшы адміністрацыйны суд Украіны пазоў аб прызнаньні супрацьпраўнай бязьдзейнасьці прэзыдэнта Віктара Януковіча падчас падзеяў, якія адбыліся ў Кіеве на плошчы Незалежнасьці і каля адміністрацыі прэзыдэнта адпаведна 30 лістапада і 1 сьнежня.

Чытаць далей...
19:13 9.12.2013
19:14 9.12.2013

Штурмуюць офіс "Бацькаўшчыны"


У офісе апазыцыйнай партыі Юліі Цімашэнкі на вуліцы Турыньскай выбілі вокны і дзьверы – паведаміла Радыё Свабода прэс-служба партыі.
19:25 9.12.2013


Майдан у аблозе. Чакаюць штурму з хвіліны на хвілінуАтрады міліцыі заблякавалі падыходы да Майдану. «Беркут» разблякоўвае кардоны, якія выставілі пратэстоўцы ў адміністрацыйным квартале. Самая жорсткая сытуацыя склалася паміж пратэстоўцамі і «беркутам» у раёне Інстытуцкая — завулак Кріпосны — вуліца Грушэўская. Пасьля разблякаваньня кардону каля дома Афіцэраў на Грушэўскага, людзі сталі жывым ланцугом насупраць кардону «беркуту» і чакаюць штурму. На Майдане ўзмоцненая ахова. Выхады з падземных пераходаў укладзеныя цыратай, каб «беркут» ня мог па іх падняцца. Зьбіраюцца атрады дабравольцаў у ахову.

Лідэры апазыцыі на прэс-канферэнцыі абвясьцілі, што яны не зьбіраюцца сядаць за круглы стол зь Януковічам, пакуль ён не выканае іхных патрабаваньняў: адстаўка ўраду, вызваленьне зьняволеных, пакараньне адказных за зьбіцьцё людзей.

19:40 9.12.2013
19:43 9.12.2013
19:44 9.12.2013
19:51 9.12.2013
19:56 9.12.2013
У цэнтры Кіева адкрылі станцыі мэтро. Барыкады каля Кабміну разабралі. Спэцназаўцы блякуюць подступы да майдану Незалежнасьці
20:03 9.12.2013
Камунальнікі з дапамогай унутраных войскаў разьбіраюць барыкады мітынгоўцаў на вуліцы Лютэранскай каля адміністрацыі прэзыдэнта ў Кіеве.

Праваахоўнікі пачалі адціскаць дэманстрантаў на вуліцы Лютэранскай, адначасова з гэтым бульдозэр пачаў разбураць ахоўныя збудаваньні. Ля барыкадаў, пабудаваных ўчора, знаходзяцца дэманстранты, якія заклікаюць праваахоўнікаў «быць з народам», ня біць мітынгоўцаў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG