Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан. Зачыстка. Спэцназ зьнішчыў барыкады (жывы блог, відэа)

абноўлена

Спэцслужбы пайшлі ў наступ на блёкпосты дэманстрантаў. Зьнішчылі барыкады ва ўрадавым квартале. Дэманстранты арганізавана сышлі у бок майдану Незалежнасьці. Ключавым цэнтрам супраціву становіцца будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі і сам Майдан Незалежнасьці.


Коратка

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ






05:11 10.12.2013
Па стане на 04:00 сілы МУС разблякавалі для ўезду ўрадавы квартал. Зараз ключавым цэнтрам грамадзянскага супраціву застаецца будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі і сам Майдан Незалежнасьці.
05:08 10.12.2013
04:51 10.12.2013

Пакуль спэцназ выціскаў мітынгоўцаў, людзі ў цывільным разабралі апазыцыйныя барыкады

Людзей ля блёкпосту на скрыжаваньні вуліцаў Банкавая і Лютэранская, за які адказная арганізацыя «Свабода», пачалі выціскаць сілавікі. Мітынгоўцы спрабуюць аказваць супраціў.

Па дадзеных журналістаў, якія знаходзяцца на месцы здарэньня, невядомыя людзі выкарыстоўвалі супраць сілавікоў дубцы і газ. Ці гэта былі непасрэдна мітынгоўцы, пакуль невядома.

Сілавікі спачатку былі пасіўныя. Некалькі дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў, якія прыйшлі да блёкпосту, заклікалі мітынгоўцаў вярнуцца на майдан Незалежнасці. Аднак апазыцыя зьвярнулася да прысутных і заклікала не адыходзіць. Пасьля гэтага сілавікі пайшлі ў наступ.

Пакуль сілавікі адціскалі мітынгоўцаў, невядомыя людзі разабралі блёкпост апазыцыі на рагу вуліц Лютэранская і Банкавая. Паводле прысутных на месцы здарэньня журналістаў, барыкады разбуралі маладыя людзі ў цывільным, якіх на месца пратэсту бесьперашкодна прапусьцілі праваахоўнікі.
04:34 10.12.2013
Цітушкі разьбіраюць барыкаду
04:30 10.12.2013
Сілавікі пайшлі ў наступ

04:27 10.12.2013

Блёкпост мітынгоўцаў, за які адказная партыя УДАР, разьбіраюць невядомыя.

«Украінская праўда» перадае пра прыкладна 200 прадстаўнікоў міліцыі і ўнутраных войскаў, прысутных на месцы здарэньня. Аднак, паводле дадзеных відавочцаў, блёкпосты апазыцыі ліквідуюць не сілавікі, а невядомыя асобы.
03:53 10.12.2013
Тры шэрагі людзей перад барыкадай, счапіўшыся. Паміж імі - чалавек дзесяць дэпутатаў
03:51 10.12.2013
Сілавікі рыхтуюць апэрацыю каля апошняй барыкады эўрамайданаўцаў
03:47 10.12.2013
Унутраныя войскі прасоўваюцца ў бок майдану, выціскаючы пратэстоўцаў. Людзі сьпяваюць гімн Украіны
03:35 10.12.2013
Некалькі сотняў мітынгоўцаў спрабуюць перашкодзіць "Беркуту" заблякаваць дарогу двума аўтобусамі "Богдан"
03:30 10.12.2013
«Беркут» спыніў прасоўваньне. Людзей на майдане пакуль не чапаюць. На месцы, дзе раней стаялі блёкпосты апазыцыі, цяпер аўтобус «Беркуту». Сьвятло ў будынку Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі ўзнаўляецца.
03:17 10.12.2013
У будынку Кіеўскай рады раздалі памяткі, як сябе паводзіць пры разгоне
03:16 10.12.2013
Усе пратэстоўцы сьцягваюцца ў бок Майдану. Некалькі блёкпостаў і барыкадаў было разабрана камунальнікамі і ўнутранымі войскамі. На Майдане сьпявае Руслана.
03:08 10.12.2013
02:47 10.12.2013
Спэцназ разьбірае барыкады. Дзенічае тэхнічна. Пакуль затрыманых не было.
02:40 10.12.2013
02:32 10.12.2013
02:25 10.12.2013
У будынку Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі выключылі сьвятло. Мясцовая ахова арганізавана выводзіць людзей на вуліцу. Штурму пакуль няма.
02:21 10.12.2013

ПАЧАЛАСЯ ЗАЧЫСТКА

На рагу вуліцы Грушэўскага і Кріпосного завулку каля 1:00 ночы пачалася зачыстка барыкады сіламі міліцыі, піша Украінская праўда. Пра гэта паведаміў дэпутат Андрэй Шаўчэнка. «Міліцыя зачышчае жорстка, білі людзей, гэта ўсё здымаюць камэры», — сказаў ён. «Спэцназ разрэзаў лягер на два і крок за крокам рухаецца наперад. Адзін намёт ужо павалены на зямлю, другі яшчэ стаіць», — дадаў Шаўчэнка
Фота Мустафи Найєма
Фота Мустафи Найєма


Пасьля зачысткі пратэстоўцы, якія трымалі барыкаду, перайшлі на Майдан Незалежнасьці. Дэпутат Шаўчэнка паведаміў, што абышлося без раненьняў:

«У ход ішлі дубінкі і чаравікі, але міліцыя хутчэй піхалася. Міліцыі было ў некалькі разоў больш, чым людзей, таму ім хапала сілы. Пацярпелых у нас няма», — сказаў Шаўчэнка.

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG