Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі і Аракелян сабралі ў Горадні дзьвесьце фанаў


Лявон Вольскі і Павал Аракелян
Лявон Вольскі і Павал Аракелян

У Горадні выступілі Лявон Вольскі і Павал Аракелян

Лявон Вольскі сказаў: яму прыемна, што раз на год яны сустракаюцца ў Горадні са сваімі фанамі. Хаця раней здарыліся канцэрты і ў большай зале. Ён прадставіў Паўла Аракеляна, называўшы яго выдатным саксафаністам.

«На Вольскага» сабралася прыблізна каля двухсот аматараў яго песень, пераважна моладзь. Канцэрт адбыўся ў памяшканьні на вуліцы Будзёнага, дзе некалі была майстэрня мастака Зьміцера Іваноўскага, сябра партыі БНФ, якога прыцягвалі сюжэты зь беларускай гісторыі. Ён заўчасна памёр, і прысутныя ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчаньня.

Выступ адбыўся ў рамках грамадзкага месячніка, прысьвечанага патрону Горадні — сьвятому Губэрту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG