Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабіль з Ільлём Дабратворам і бацькам Парфянкова трапіў у аварыю


Ільля Дабратвор
Ільля Дабратвор

Ільля Дабратвор разам з бацькам Васіля Парфянкова Пятром ехалі ў сьветлагорскае ЛПП, каб забраць рэчы Васіля і потым завезьці зімовыя рэчы для Васіля ў турму на Валадарцы.

Пра гэта апавёў карэспандэнту Свабоды Ільля Дабратвор.

На 58-м кілямэтры трасы каля Мар’інай Горкі аўтамабіль пры спробе абгону сутыкнуўся з МАЗам.

«Я яго спрабаваў апярэдзіць, аднак з-за ветру аўтамабіль вынесла на паласу МАЗа, і ён яго ў бок ударыў. На шчасьце, ніхто не пацярпеў, бацька Васіля нічога не пасьпеў і заўважыць», — сказаў Ільля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG