Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў 8 паслоў. Усіх — упершыню


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі прызначыў новых амбасадараў.

Зьвяртаючыся да новыпрызначаных амбасадараў у Польшчы і Літве, Лукашэнка падкрэсьліў:

«Гэта нашы краіны-суседзі, як бы мы зь імі ні жылі сёньня, якія б у нас ні былі адносіны, суседзяў, мы ўжо даўно кажам і ня намі гэта прыдумана, не выбіраюць. Нам, якія б яны ні былі, трэба настройвацца на пазытыўную працу, шукаць кантактаў зь імі, нам трэба супрацоўнічаць» .

Лукашэнка даў новым амбасадарам наказ прыцягваць у краіну валюту:

«Будзе экспарт — будзе валюта, будзе валюта — нашым палітычным праціўнікам няма чаго будзе сказаць. У іх адна праблема і адна баўбатня — дэстабілізаваць абстаноўку на валютным рынку, гэта іх самая галоўная задача, яны думаюць, што калі мы валютны рынак абвалім, значыць, абваліцца краіна. Нічога падобнага ! Ніхто нікуды не абваліцца . Але гэтую праблему трэба вырашаць , і рашэньне толькі адно — прыток валюты ў нашу краіну», цытуе Лукашэнту БелаПАН.

Краіна Імя новага амбасадара
Польшча Аляксандар Авер'янаў
Літва Аляксандар Кароль
Аргентына Віктар Козінцаў
Этыёпія, прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе Дзьмітры Купуель
Люксембург (па сумяшчальніцтву) Андрэй Еўдачэнка
Чарнагорыя і Македоніі (па сумяшчальніцтве) Уладзімер Чушаў
Босьнія і Герцагавіна (па сумяшчальніцтву) Аляксандр Хайноўскі
Турцыя і Ірак (па сумяшчальніцтву) Андрэй Савіных

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэньне Сяргея Міхневіча генэральным консулам Беларусі ў Гданьску ( Польшча ).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG