Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харваты выступілі супраць аднаполых шлюбаў


Грамадзяне Харватыі на рэфэрэндуме ў нядзелю прагаласавалі супраць магчымасьці легалізацыі ў будучыні ў краіне аднаполых шлюбаў.

Паводле папярэдніх вынікаў, 66 адсоткаў удзельнікаў рэфэрэндуму падтрымалі ініцыятыву ўнесьці ў Канстытуцыю вызначэньне шлюбу як саюза паміж мужчынам і жанчынай.

Рэфэрэндум праводзіўся пры падтрымцы рэлігійных груп. Яўка склала каля 37 адсоткаў. Зыход галасаваньня быў чаканы ў краіне, дзе 90 адсоткаў насельніцтва называюць сябе каталікамі.

Як адзначаюць праціўнікі рэфэрэндуму, грамадзяне Харватыі паказалі, што глядзяць на шлюб таксама як у Беларусі, Польшчы, Малдове, Баўгарыі, дзе нецярпімасьць да сямейнага партнэрства паміж людзьмі аднаго полу шырокая распаўсюджаная.

Прэм’ер-міністар Харватыі Зоран Мілановіч, сказаў, што рэфэрэндум яго засмучае, ён паведаміў, што ў бліжэйшыя тыдні ўрад прадставіць на разгляд законапраект, які прадугледжвае больш правоў для аднаполых пар.

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG