Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў затор на мяжы. Літоўскія памежнікі ня ведалі пра дадатковыя аўтобусы «Менсктрансу»

абноўлена

Сёньня вечарам у Вільні, у Siemens Arena, адбудзецца канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкі» з прэзэнтацыяй альбому «Грай».

На беларуска-літоўскай мяжы зноў затор. Гэтым разам стаяць пасажырскія аўтобусы.

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская, якая кіруецца на канцэрт «Ляпіса» ў Вільню, паведаміла, што дзясятак аўтобусаў, якія дадаткова выдзеліў «Менсктранс» з нагоды канцэрту «Ляпіса» ў Вільні, не прапускаюць зь літоўскага боку. Маўляў, беларускі бок не паінфармаваў літоўскіх памежнікаў.

Пры гэтым звычайныя рэйсавыя аўтобусы прайшлі мяжу бесьперашкодна.

Так, ахвотныя трапіць на канцэрт, стаяць ужо на мяжы больш за 3 гадзіны, паведамляе Іна Студзінская.

Мяркуецца, што ўдзел у сёньняшнім канцэрце возьмуць да 10 тысячаў чалавек, бальшыня прыедзе зь Беларусі. Менавіта з гэтым зьвязваюць доўгія чэргі на беларуска-літоўскай мяжы, якія ўтварыліся літаральна ў апошнія дні.

У сувязі зь беспрэцэдэнтным попытам на квіткі, нават дзяржаўныя транспартныя прадпрыемствы вылучылі дадатковыя аўтобусы. Так месяц таму «Менсктранс» паведаміў, што «ў сувязі з правядзеньнем у Вільні 30.11.2013 сольнага канцэрту гурту «Ляпіс Трубяцкі» дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» выдзяляе звыш 8 (васьмі) дадатковых аўтобусаў, яшчэ 2 (два) дадатковыя аўтобусы па міжнародным маршруце «Менск — Вільня — Мінск». У інфармацыі на сайце прыводзіўся і графік руху аўтобусаў.
Беларусы даехалі да Вільні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:48 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG