Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байкот забароняць з 8 сьнежня


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб зьменах у выбарчае заканадаўства, які ўступіць у сілу 8 сьнежня.

Паводле закону, у Беларусі забароненая агітацыя за байкот выбарчых кампаній.

«Замацаваная недапушчальнасьць агітацыі, накіраванай на зрыў выбараў. Пры правядзеньні выбарчых кампаній, кампаній па рэфэрэндуме ўводзіцца забарона на дзеяньні, якія падахвочваюць або якія маюць сваёй мэтай падахвочваньне да зрыву або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, рэфэрэндуму», — паведамляецца на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з новым законам, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзяцца ў адзін тур, а вынікі выбараў будуць вызначацца па прынцыпе адноснай большасьці.

Таксама цяпер асобы, вылучаныя кандыдатамі ў прэзыдэнты і ў дэпутаты, абавязаныя ўказваць у біяграфічных дадзеных зьвесткі аб судзімасьці, а выбарчыя камісіі — інфармаваць пра гэта выбаршчыкаў у інфармацыйных матэрыялах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG