Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канаплёў абвяргае сваё затрыманьне


Уладзімер Канаплёў, архіўнае фота
Уладзімер Канаплёў, архіўнае фота

Старшыня Беларускай фэдэрацыі гандболу, віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўладзімер Канаплёў абверг інфармацыю пра сваё затрыманьне.

«Не зьвяртайце ўвагі на гэтую лухту», — заявіў Канаплёў у камэнтары БелаПАН.

На пытаньне, дзе ён знаходзіўся апошнія тры дні, Канаплёў заявіў:

«Я ў гэты час адпачываў разам з жонкай. Я быў дома, а да гэтага адпачываў. Я быў у адпачынку і сёньня выйшаў на працу».

Пра затрыманьне Ўладзімера Канаплёва, а таксама былога віцэ-прэзыдэнта НАК, былога сябра аргкамітэту па падрыхтоўцы Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году Генадзя Аляксеенкі паведаміла 27 лістапада газэта «Прессбол». Паводле выданьня, затрыманьне праводзілі супрацоўнікі КДБ.

Пазьней гэтае ж выданьне паведаміла, што Канаплёў вызвалены з-пад варты праз трое сутак, цягам якіх праводзілася праверка. Цяпер ён прыступіў да выкананьня сваіх абавязкаў.

Канаплёў выказаў здагадку, што падобныя чуткі распаўсюджваюцца напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2015 году. Пры гэтым Канаплёў ня змог пракамэнтаваць, каму можа быць выгадна распаўсюджваньне такіх чутак, адзначыўшы, што адышоў ад палітыкі.

Канаплёў таксама абверг інфармацыю пра затрыманьне Аляксеенкі:

«Ён працуе ў нас, але яго цяпер няма. Заўтра выйдзе на працу. Ён таксама не затрымліваўся».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG