Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Латвіі сышоў у адстаўку з-за трагедыі ў Рызе


Прэм’ер Латвіі Валдзіс Дамброўскіс ў сераду пасьля размовы з прэзыдэнтам краіны Андрысам Бэрзыньшам нечакана абвясьціў аб рашэньні пакінуць сваю пасаду.

Як заявіў палітык, яго рашэньне абумоўлена трагічнымі падзеямі ў Золітудэ, а таксама тым, што «краіне патрэбны ўрад, які быў бы ў стане вырашыць сытуацыю».

Прэм’ер падзякаваў жыхарам Латвіі за аказаную падтрымку, а таксама папрасіў прабачэньня за тое, што не атрымалася. «Па-мойму , у гэтай сытуацыі патрэбны новы ўрад з падтрымкай парлямэнцкай большасьці і новым мандатам даверу», — прызнаў ён.

Сустрэча прэзыдэнта і прэм’ера працягвалася паўтары гадзіны. Мяркуючы па ўсім, Бэрзыньш заклікаў Дамброўскіса ўзяць на сябе палітычную адказнасьць за катастрофу мінулага тыдня.

«Заклікаю ўсіх, хто глядзіць у будучыню, ацаніць сваю адказнасьць і паступіць адпаведным чынам», — сказаў прэзыдэнт Латвіі.

У чацьвер у Рызе абрынуўся дах і іншыя канструкцыі ў гандлёвым цэнтры ў раёне Золітудэ. Загінулі 54 чалавекі.

Пра гэта паведамляе партал DELFI.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG