Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі і Літве – жалоба па ахвярах у «Максіме»


Праца выратавальнікаў

Да 50 вырасла колькасьць ахвяраў пры абрушэньні супэрмаркета «Максіма» ў Рызе. Пад заваламі могуць заставацца яшчэ прыблізна 5 чалавек.

Кіраўніцтва Латвіі выказала спачуваньне родным і блізкім загінулых.
Ад заўтра ў краіне абвешчана трохдзённая жалоба. На знак салідарнасьці жалоба таксама абвешчаная ў суседняй Літве.

Рыская дума прыняла рашэньне аказаць матэрыяльную дапамогу сем’ям загінулых у памеры 10 тысяч латаў (19,1 тысяч даляраў) і пакрыць выдаткі на пахаваньне. Пацярпелыя атрымаюць па 5 тысяч латаў.

Трагедыя адбылася ў чацьвер вечарам. Спачатку павалілася адна са сьцен будынка і дах гандлёвага цэнтру, пазьней, калі ўжо пачалі працаваць ратавальнікі, абрынулася яшчэ адна сьцяна. Выратавальныя працы вядуцца ад 18 гадзін учорашняга дня. Апошні з выжылых пацярпелых быў дастаўлены ў бальніцу сёньня раніцай.

Будынак быў здадзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2011 году. Паводле асноўнай вэрсіі прычынай яго абвалу магло стаць ненарматыўнае зацяжарваньне: дах будынка хацелі дадаткова азеляніць і навезьлі туды шмат зямлі і матэрыялу.

Заведзеная крымінальная справа за парушэньне будаўнічых нормаў. Гандлёвая кампанія Maxima Latvija зьбіраецца правесьці ўласную экспэртызу прычын абрушэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG